Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Лысенка Пётр Фёдаравіч

Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 г. у в. Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 г. сям’я пераехала ў г. Пінск, Пётр вучыўся ў СШ № 2. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1953). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Пасля службы ў Савецкай арміі вярнуўся на педагагічную працу.

Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 года ў вёсцы Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 годзе сям’я пераехала ў горад Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў СШ № 2 г. Пінска. Старэйшая сястра, Антаніна Фёдараўна Лысенка, стала педагогам, кандыдатам філалагічных навук, даследчыкам беларускай літаратуры.

У 1953 годзе Пётр Лысенка закончыў Мінскі педагагічны інстытут, настаўнічаў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Савецкай арміі служыў танкістам. Аспірант (1960–1963). З 1963 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік (1963–1973), старшы навуковы супрацоўнік (1973–1980), загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі сярэдневякоўя (1980–2000), галоўны навуковы супрацоўнік гэтага аддзела.